Лука Стэпанчыч
Лука Стэпанчыч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 лістапада 1990 (33 гады) | |
Рост | 203 см[1] | |
Вага | 98 кг[1] | |
Пазыцыя | гульнёвы | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аль-Арабі | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2010—2016 2016—2019 2019—2024 2024— |
Заграб Пары Сэн-Жэрмэн Пік Аль-Арабі |
|
Зборныя | ||
2013— | Харватыя |
Лука Стэпанчыч (па-харвацку: Luka Stepančić; нар. 20 лістапада 1990 году) — харвацкі гандбаліст кувэйцкага клюбу «Аль-Арабі» і нацыянальнай зборнай Харватыі. Выступае на пазыцыі правага гульнёвага гульца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стэпанчыч пачынаў займацца футболам, бо ягоны бацька быў футбалістам, аднак, пастанавіў сабе стаць гандбалістам. Доўгі час гуляў за сталічны клюб «Заграб», але ў 2016 годзе далучыўся да францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн»[2]. Не зважаючы на тое, што з новым клюбам харват назьбіраў шмат тытулаў у Францыі, ПСЖ ня даваў рады ў Лізе чэмпіёнаў. У 2017 годзе французы дакрочылі да фіналу, дзе саступілі паўночнамакедонскаму «Вардару». Стэпанчыч закінуў два мячы і атрымаў жоўтую картку. Праз год парыскі клюб быў выбіты з наймацнейшага эўрапейскага турніру клюбам «Нант». У 2019 годзе Стэпанчыч далучыўся да вугорскага «Піку». У 2020 годзе гулец перанёс апэрацыю на шчыкалатцы. Улетку 2024 году падпісаў гадавы кантракт з кувэйцкім клюбам «Аль-Арабі»[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Olympedia (анг.) — 2006.
- ^ «Topnik iz Labina: Tata želio nogometaša, bratić ga oteo u rukomet». Vecernji List.
- ^ «Iskusni Labinjan ima novi klub. Karijeru nastavlja izvan Europe». Istarski.hr.